30 верасня 2026 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, фалькларыста і грамадскага дзеяча Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931–2016).
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Дэбютаваў у друку ў 15 гадоў вершам «Яблынька» ў часопісе «Бярозка» (1946).
Быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980–1989), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989–1997), прафесарам БДУ. Званне народнага паэта Беларусі атрымаў у 1991 годзе. Памёр 29 сакавіка 2016 года.
Фонд нашай бібліятэкі ўключае выданні твораў Ніла Гілевіча, а таксама публікацыі, прысвечаныя яго літаратурнай і грамадскай дзейнасці. Прапануем азнаёміцца.
Творы:
Гілевіч, Н. Мой тэстамэнт : вершы / Н. Гілевіч. – Вiльня : Наша Будучыня, 2006. – 127 с.
Гілевіч, Н. Кантора : сатыра i гумар / Н. Гілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 166 с.
Артыкулы з часопісаў:
Гілевіч, Н. «Добры ангел беларускасцi«. Штрыхi да партрэта Нiны Гiлевiч / Н. Гілевіч // Роднае слова : навуковы i метадычны часопiс / гл. ред. М. Шавыркiн. – 2006. – N6. – С.98-102.
Гілевіч, Н. З нарыса аб маей радаслоўнай : Нiл Гiлевiч / Н. Гілевіч // Роднае слова : навуковы i метадычны часопiс / гл. ред. М. Шавыркiн. – 2005. – N5. – С.82-86.
Гілевіч, Н. Зусiм коратка пра маiх братоў i сясцер : Нiл Гiлевiч расказвае / Н. Гілевіч // Роднае слова : навуковы i метадычны часопiс / гл. ред. М. Шавыркiн. – 2005. – N11. – С.92-96.
Гілевіч, Н. Мара, разбуджаная памяццю. Да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Караткевiча / Н. Гілевіч // Беларускi гiстарычны часопiс : навуковы,навукова-метадычны iлюстраваны часопiс / гл. ред. М.Н. Гальпяровіч. – 2005. – N11. – С.6-7.
Выданні з прадмовамі пісьменніка:
Голас народа — голас Божы : Тэлеграмы i лiсты выбаршчыкау ў Вярхоуны Савет Рэспублiкi Беларусь / уклад. Н. Гілевіч ; прадмова Н. Гілевіч ; пад рэд. Н. Гілевіч. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 53 с. – (Наш вечны знiч).
Купала, Я. Выбраныя творы / Я. Купала ; уклад. У. Гніламёдаў, А. Шамякiна ; прадмова Н. Гілевіч. – Минск : Беларускі кнігазбор, 2002. – 638 с.
Шырма, Р. Р. Песня — душа народа : з лiтаратурнай спадчыны / Р. Р. Шырма ; прадмова Н. Гілевіч. – Минск : Мастацкая літаратура, 1993. – 349 с.
Усе гэтыя выданні даступныя ў фондзе Навуковай бібліятэкі. Кнігі выдаюцца на абанеменце мастацкай літаратуры па адрасе: пр-т Незалежнасці, 65 (левае крыло галоўнага корпуса), пак. 47. Артыкулы з часопісаў — у чытальнай зале перыядычных выданняў там жа, пак. 272.
