Перейти к содержимому

Научная библиотека БНТУ

Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Больш за 45 выданняў па беларускай мове з фондаў бібліятэкі

16 февраля:09:00 - 10 марта:17:00

роднае слово

Прапануем вашай увазе кніжную выставу «Скарбы роднага слова», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.


21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень, заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе, нагадвае нам, што мова кожнага народу не проста сродак зносін, а жывы скарб, які захоўвае гісторыю, менталітэт і традыцыі.


Выстава падкрэслівае багацце і разнастайнасць беларускай мовы як асноватворнага элемента культурнай ідэнтычнасці беларусаў.

Размаўляй па-беларуску!

Спіс літаратуры:

Абражэвіч, І. У. Беларуская мова (прафесiйная лексiка). Машынабудаванне : вучэбны дапаможнiк для навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па групе спецыяльнасцей «Машынабудаўнiчае абсталяванне i тэхналогii» / І. У. Абражэвіч. – Мінск : РІПА, 2016. – 95 с.: іл., табл., схемы. — Частка тэксту на рускай мове.

Аксамітаў, А. С. Прыказкi i прымаўкi : тлумачальны слоўнiк беларускiх прыказак i прымавак з архiваў, кафедральных збораў, рэдкiх выданняў XIX i XX стст. / А. Аксамiтаў ; пад рэдакцыяй Я. Янушкевiча. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 319, [1] с. – На белорус. яз.

Албут, А. А. Беларуская мова: культура маўлення. Практыкум: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў 1-га курса тэхнічных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі / А. А. Албут, Т. П. Дапіра, І. В. Науроцкая ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі, Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. – Мінск : БДУIР, 2017. – 102, [1] с.: іл., табл.

Албут, А. А. Зборнік тэкстаў для стылістычнага аналізу: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі / А. А. Албут ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі, Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. – Мінск : БДУIР, 2020. – 87 с.: іл., табл.

Арашонкава, Г. У. Слоўнiк цяжкасцей беларускай мовы: правапiс, вымаўленне, нацiск, словазмяненне, словаўжыванне: [каля 10 000 слоў] / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – [2-е выд.]. – Мінск : Радыела-плюс, 2005. – 445, [2] с. – На белорус. яз.

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі; укладальнікі: В. П. Русак [і інш.] ; навуковыя рэдактары: В. П. Русак, В. А. Мандзік, С. І. Лысы. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 782 с.

Багамолава, А. М. Стылiстыка i культура беларускага маўлення : вучэбны дапаможнiк для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыi па фiлалагiчных спецыяльнасцях / А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова. – Мінск : Издательство Гревцова, 2012. – 303 с.: табл.

Беларуская мова: практыкум па арфаграфii i пунктуацыi / Д. А. Доугаль, Г. I. Рагаўцова, В. М. Шаршнева, Т. I. Якубовiч ;  Магiлеўскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.А. Куляшова. – Магiлеў : МДУ iмя А.А.Куляшова, 2015. – 98 с.

Беларуская мова: прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях / Д. В. Дзятко, Н. П. Лобань, В. М. Лухверчык [і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. – Мінск : РІВШ, 2025. – 275 с.: іл., схемы, табл.

Батура, Т. В. Беларуская мова (прафесiйная лексiка). Аўтаматызацыя: вучэбны дапаможнiк для навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi па напрамку адукацыi «Аўтаматызацыя» / Т. В. Батура. – Мінск : Рiпа, 2018. – 113, [1] с.: iл., табл.

Беларуская мова. Тэхнiчная лексiка: вучэбны дапаможнiк для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыi па тэхнiчных спецыяльнасцях / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад рэд. Н.В. Гаўрош ; Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт (Мінск). Кафедра беларускай i рускай моў. – Мінск : БНТУ, 2015. – 110 с. — Спецномер методички 4716. –URL: https://rep.bntu.by/handle/data/18195

Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік: больш за 290 артыкулаў / пад агульнай рэдакцыяй Д. В. Дзятко ; рэдкалегія: С. У. Пешын (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларусь, 2022. – 495 с.: іл., табл., партр., факсім.

Беларуска-рускі слоўнік: больш за 15000 слоў / укладальнікі: І. Л. Капылоў, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларусь, 2023. – 207 с.

Беларуска-лiтоўскi размоўнiк = Baltarusiu-lietuviu pasikalbejimu knygele / уклад. Алесь Мiкус. – Мінск :  Зміцер Колас, 2009. – 110, [1] с.

Беларуска-шведскі размоўнік; Svensk-belarusisk parlor / Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны ; укладальнiкi: В. У. Барысенка, Н. С. Сiдарава. – Мінск : Артыя Груп, 2013. – 98, 98 с. сустрэч. паг. — Кнiга- «перавертыш».

Большой универсальный белорусско-русский, русско-белорусский словарь: более 45 000 слов / авторы-составители: А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – [2-е изд.]. – Минск : Попурри, 2008. – 671 с.

Буракова, М. У. Беларуская мова. Тэхнiчная тэрмiналогiя: вучэбны дапаможнiк для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыi па тэхнiчных спецыяльнасцях / М. У. Буракова. – Мінск : РІВШ, 2016. – 262 с.: табл. — Частка тэксту на рускай мове.

Гаўрош, Н. В. Афарыстычныя выслоўi беларускiх пiсьменнiкаў/ Н. В. Гаўрош, Н. М. Нямковіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 2012. – 638 с.

Готовец, О. А. Белорусско-русский и русско-белорусский словарь: 42 000 слов / О. А. Готовец, В. В. Мясникова ; под редакцией А. И. Журавского. – 6-е изд. – Минск : ТетраСистемс, 2005. – 479 с.

Граматычны слоўнік назоўніка: А — Я / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; укладальнікі: В. П. Русак [і інш.] ; навуковы рэдактар В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 1261 с.

Запрудскi, С. М. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства XIX стагоддзя : дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)» / С. М. Запрудскі ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : БДУ, 2020. – 193, [2] с. — На вокладцы: БДУ — 100.

Зразiкава, В. А. Беларуская мова: прафесiйная лексiка для эканамiстаў : вучэбны дапаможнiк для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыi па эканамiчных спецыяльнасцях / В. А. Зразiкава, А. В. Губкiна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2016. – 382, [1] с.: iл., табл., схемы.

Кавалева, А. В. Слоўнік назваў перайменаваных паселішчаў Беларусі / А. В. Кавалёва ; пад рэдакцыяй В. В. Шура. – Мінск : Права i эканомiка, 2013. – 139, [1] с. – (Гуманiтарныя навукi).

Капылоў, I. Л. Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук ; аўтар ідэі праекта, прадмовы У. Р. Гусакоў ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 166, [1] с.: каляр. іл., табл., карты, партр., факсім.

Лазука, Б. А. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва : слоўнік тэрмінаў: дапаможнік для вучняў / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2001. – 158 с.: іл. – На белорус. яз.

Лепешаў, I. Я. Чаму мы так гаворым : даведнiк / I. Я. Лепешаў ; Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Я. Купалы. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 155 с.

Малашук, I. М. Беларуская мова (прафесiйная лексiка): вучэбна-метадычныя рэкамендацыi / І. М. Малашук ; Прыватная установа адукацыі «БІП ― Інстытут правазнауства». – Мінск, 2019. – 131 с. : табл.

Навасельцава, І. І. Беларуская мова і культура маўлення : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)» / І. І. Навасельцава. – Мінск : БДЭУ, 2024. – 262, [1] с.: табл.

Паўловiч, А. А. Беларуска-рускi аўтатранспартны слоўнiк / А. А. Паўловiч, В. А. Сяргеенка, Г. А. Самко ; Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт. – Мінск : БНТУ, 2005. – 123, [1] с.

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі : Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З : прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 г.: адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 г. – 5-е выд., стэрэатыпнае. – Мінск : Нацыянальны цэнтр прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, 2013. – 142, [1] с.

Прыгодзіч, М. Р. Беларуская мова і мовазнаўства: на сумежжы тысячагоддзяў / М. Р. Прыгодзіч ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : БДУ, 2023. – 214, [1] с.: табл., факсім. — Частка тэксту на рускай мове.

5000 слов к экзамену HSK: китайско-белорусско-русский тематический словарь / Белорусский национальный технический университет, Институт Конфуция по науке и технике ; составители: Ди Фань [и др.]. – Минск : БНТУ, 2015. – 207, [1] с. –URL: https://rep.bntu.by/handle/data/21418. – На кит., белорус., рус. яз.

Рамза, Т. Р. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)» / Т. Р. Рамза ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : БДУ, 2020. – 199 с.: іл., табл. — На вокладцы: БДУ ― 100.

Сабалеўская, Н. В. Культура дзелавога маўлення : вучэбны дапаможнік для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» / Н. В. Сабалеўская. – Мінск : РІПА, 2023. – 129 с.: іл., табл. – (Профессиональное образование).

Сучасная беларуская літаратурная мова : падручнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / Д. В. Дзятко [і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. – Мінск : Вышэйшая школа, 2024. – 591 с.

Сычанава, Н. М. Беларуская мова (прафесiйная лексiка). Энергетыка : вучэбны дапаможнік для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасцях напрамку адукацыі «Энергетыка» / Н. М. Сычанава. – Мінск: РІПА, 2019. – 99 с.: іл., табл.

Струкава, С. М. Лексiка беларускай мовы: гiсторыя i сучаснасць: [манаграфiя] / С. М. Струкава. – Мінск : Права i эканомiка, 2008. – 775 с.

Сцяцко, П. У. Культура мовы / П.У. Сцяцко. – Мінск : Тэхналогiя, 2002. – 444 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў: у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; укладальнікі: І. Л. Капылоў і інш. ; пад рэдакцыяй І. Л. Капылова. – Мінск : Беларусь, 2022.

Уласевіч, В. І. Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. – Мінск : Беларусь, 2023. – 174, [1] с.

Хрусталев, Б. М. Русско-белорусский словарь по инженерно-техническому оборудованию, системам и процессам = Беларуска-рускi слоўнiк па iнжынерна-тэхнiчным абсталяваннi, сiстэмах i працэсах: [около 14 000 терминов] / Б. М. Хрусталев, М. Г. Пшоник. – Минск : Беларуская навука, 2009. – 698, [2] с.

Цімашэнка, Н. П. Сінтаксіс і пунктуацыя беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / Н. П. Цімашэнка. – Мінск: РІВШ, 2024. – 177 с.: табл., схемы.

Цыбульская, С. І. Беларуская мова : поўны курс для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і экзамену / С. І. Цыбульская. – 2-е выд., выпраўленае і перапрацаванае. – Мінск : Тетралит, 2017. – 463 с.: табл.

Цыбульская, С. І. Супертрэнiнг. Беларуская мова : матэрыялы для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання : комплексныя тэсты, бланкi адказаў, балы за правiльныя адказы, ключы / С. І. Цыбульская. – 2-е выд., перапрац. – Мінск : ТетраСистемс, 2011. – 159 с.: табл.

Чахоўская, Т. Л. Сучасная беларуская мова: фанетыка. Фаналогiя. Арфаэпiя. Графiка. Арфаграфiя : вучэбна-метадычны дапаможнiк для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыi, якiя навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская фiлалогiя (па напрамках)», 1-21 05 02 «Руская фiлалогiя (па напрамках)», 1-21 05 04 «Славянская фiлалогiя «, 1-21 05 05 «Класiчная фiлалогiя», 1-21 05 06 «Рамана-германская фiлалогiя», 1-21 05 07 «Усходняя фiлалогiя» / Т. Л. Чахоўская, Г. К. Чахоўскi ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). – Мінск : Выдавецкi цэнтр БДУ, 2017. – 247 с.: iл., табл.

Шахоўская, С. У. Назвы азер Беларусi: слоўнiк / С. У. Шахоўская ; навуковы рэдактар  П. А. Мiхайлаў. – Мінск : Медысонт, 2014. – 381 с.

Юрчанка, Г. Ф. Народнае мудраслоўе: cлоўнiк / Г. Ф. Юрчанка ; навуковы рэдактар А. А. Крывiцкi. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 316, [3] с.

Яшкiн, I. Я. Слоўнiк беларускiх iмёнаў i сямейна-родавых паняццяў / I. Я. Яшкiн. – Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2013. – 439 с.

 

Заказ ў электронным каталогу

Выданні з фонда бібліятэкі прадстаўлены ў Электронным каталогу. Звярніце ўвагу: пры пошуку беларускамоўных кніг неабходна беларускую літару «і» замяняць на лацінскую «i».

Запрашаем карыстацца каталогам і знаходзіць патрэбныя кнігі для адукацыі, культурнага адпачынку і знаёмства з літаратурнай спадчынай.

Источник фото

Подробности

Начало:
16 февраля:09:00
Окончание:
10 марта:17:00
Мероприятие в категории:

Организатор

Отдел гуманитарно-просветительской работы
Телефон
+375 17 293 93 16
Электронная почта
ogpr@bntu.by

Место проведения

пр-т Независимости, 65, корп. 5, холл 1-го этажа.
Минск, Беларусь + Карта Google