- This event has passed.
Прафесійная беларуская лексіка
24.02.2023:08:00 - 24.03.2023:20:00
Авалоданне высокай маўленчай культурай спрыяе лагічнасці, выразнасці, правільнасці і дакладнасці прамовы студэнтаў, якія павінны валодаць спецыяльнай тэрміналагічнай лексікай, умець лагічна і паслядоўна выкладаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах прасторы прафесійнай дзейнасці.
Студэнты БНТУ, вам адрасавана спецыяльная падборка кніг, слоўнікаў прафісійных тэрмінаў, артыкулаў і электронных рэсурсаў «Беларуская мова: прафесійная лексіка і тэрміналогія», якія ўключаюць як тэарэтычныя звесткі, так і практычныя заданні, накіраваныя на засваенне і прымяненне прафесійнай лексікі і тэрміналогіі ў беларускай мове.
Асноўныя аспекты выставы
- беларуская мова
- лексікалогія
- лексікаграфія
- тэрміналогія
- тэрміналагічны слоўнік.
Подборка « Беларуская мова: прафесійная лексіка і тэрміналогія»
- 46 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў з фонду Навуковай бібліятэкі
- 10 крыніц у вольным доступе з рэпазіторыя БНТУ.
Поўны спіс па тэме «Беларуская мова: прафесійная лексіка і тэрміналогія»
Заказ ў электронным каталогу
Знайсці патрэбныя кнігі можна ў Электронным каталогу. Пошук на беларускай мове: набірайце літару «і» ў словах на лацінке.
Кнігі ў філіялах ОНЛ і ООУЛ можна замовіць і ўзяць на абанеменце на пр. Незалежнасці, 65, корп. 5, п.55 і п. 52 адпаведна. Кожную з кніг у філіяле ОХОФ і ОРиЦИ можна замовіць у чытальную залу на Я. Коласа, 16, 3 паверх. Кнігі ў філіяле ООУЛ-15 корп. можна ўзяць на абанеменце: пр. Незалежнасці, 146, сталовая №4, 3 паверх.