Жыгамонт, Ю. У. Мястэчкі і вёскі Беларусі: падарожжа з Жыгамонтам
Рубрика: География. Биографии. История, Новые поступления ISBN/ISSN: 9789850115133 Смотреть в эл.каталоге9 Ж94
Жыгамонт, Ю. У. Мястэчкі і вёскі Беларусі: падарожжа з Жыгамонтам / Ю. У. Жыгамонт. – Мінск : Беларусь, 2022. – 207 с.: каляр. іл., партр.
На пераплёце аўтар не паказаны.
ISBN 9789850115133
«У камянёў доўгая памяць», -сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы «Падарожжа з Жыгамонтам» (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай «Падарожжа дылетанта», «Прыгоды дылетанта» і «Новыя прыгоды дылетанта»), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.