Перейти к содержимому

Научная библиотека БНТУ

Главная страница » Новости » Уладзімір Караткевіч — рыцар беларускага слова.

Уладзімір Караткевіч — рыцар беларускага слова.

Владимир Короткевич

26 лістапада 2025 года адбылося мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча – выбітнага паэта, пісьменніка, драматурга і сцэнарыста, чые творы застаюцца жывой крыніцай нацыянальнай памяці і духоўнасці.



Навуковая бібліятэка сумесна з кафедрай «Беларуская і руская мовы» для студэнтаў факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР) правялі літаратурную гадзіну.



Прысутныя змаглі пазнаёміцца з шматграннасцю творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча: ад ад захапляльных гістарычных раманаў і аповесцей да праніклівай лірыкі і драматургіі. Жывыя чытанні вершаў сталі адным з найбольш яскравых момантаў. Студэнты сваім шчырым выкананнем наглядна прадэманстравалі, што паэзія Караткевіча застаецца блізкай і зразумелай для сучаснай моладзі.

Супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы падрыхтавалі адкрыты прагляд літаратуры “Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць.Буду…” з фонду Навуковай бібліятэкі.


Крыніца фота