24.02.2025 г. адбылося мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Рыгора Барадуліна.

Навуковая бібліятэка сумесна з кафедрай «Беларуская і руская мовы» для студэнтаў машынабудаўнічага факультэта (МСФ) правялі літаратурную гадзіну.


Студэнты падрыхтавалі разнастайныя выступленні, чытаючы вершы Рыгора Барадуліна, якія закранаюць важныя тэмы кахання, прыроды, чалавечых перажыванняў. Кожны з удзельнікаў стараўся перадаць атмасферу і глыбіню твораў паэта, што стварыла асаблівую атмасферу на мерапрыемстве. Удзельнікі абмяркоўвалі не толькі вершы, але і жыццёвы шлях паэта, яго ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.
Супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы падрыхтавалі адкрыты прагляд літаратуры “Светлы геній Рыгора Барадуліна” з фонду Навуковай бібліятэкі.
Ссылки на оригиналы использованных сторонних изображений: