Научная библиотека БНТУ

Наша информация - залог вашей карьеры и успеха

Тэматычная выстава «Роднае слова – крыніца празрыстая»

Слова роднае – тое, што прыйшло ад маці, матчына слова, якое чуе дзіця з першага з’яўлення на белы свет. Дзіця слухае маці і пераймае спачатку асобныя гукі, паўтарае іх бясконца, а пасля ўжо пачынае разумець састаўленыя з іх словы, вучыцца гаварыць. Што можа быць больш высакародным, чам захаваць праз ўсё жыццё першыя матчыны словы!

Засвойваючы словы, а значыць, і мову, бо яна складаецца з слоў, мы нібы заводзім рухавік унутранага думання, зразумення, спасціження новага. Праз родную мову найперш фарміруецца свядомасць чалавека, зразумення, зразумення ім сенняшняй ці ўчарашняй рэчаіснасці.

На выставе “Роднае слова – крыніца празрыстая” вы пазнаёміцеся з гісторыяй паходжання беларускай мовы і пераканаецеся ў тым, што нішто так не жывучае, як мова бацькоў, матчына мова.

Мэта гэтай выставы – з дапамогай прадстаўленых кніг паказаць, як мова служыць людзям і ў сяброўскай гутарцы, і ў вострай дыскусіі, і для выказвання глыбокіх пачуццяў любімаму чалавеку, бо сёння кожны чалавек павінен разумець, што без мовы загіне перш за ўсё набытае праз стагоддзі духоўнае багацце беларускага народа – яго традыцыі, непаўторна самабытная гісторыя, вусная творчасць, мастацкая літаратура, высокая працоўная мараль.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, разлічаны не толькі для студэнтаў розных спецыяльнасцей і выкладчыкаў навучальных устаноў, але таксама, спадзяёмся, зацікавяць і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы.

 

Выстава экспануецца ў Навуковай бібліятэцы БНТУ

з 08.02.2016 па 29.02.2016

(пр-т Незалежнасці, 65, корп. 5, чытальная зала № 5, пакой 270«А»).

 

Азнаёмцеся з поўным спісам выстаў Навуковай бібліятэкі БНТУ на 1-й квартал.

 

Спіс літаратуры.

 

 

Яндекс.Метрика