Научная библиотека БНТУ

Наша информация - залог вашей карьеры и успеха

Тэматычная выстава «Нашы нацыянальныя героi»

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выбітныя постаці. Сваёй працай і талентам яны пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі. У розныя часы яны неслі і нясуць у свет лепшыя традыцыі беларускай зямлі – талерантнасць і патрыятызм, духоўнасць і асветніцтва.

На працягу стагоддзяў па-рознаму адносіліся да іх улады і грамадства. Адных славілі, узносілі ў свой час, іншых – ганьбілі, знеслаўлялі, каралі… Але самы правідны суддзя – гэта час, які сёння вынес верны прысуд героям кніг: пра іх маюць права ведаць усе.

На выставе «Нашы нацыянальныя героi» чытач знойдзе кнігі пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Льва Сапегу і інш. Выстава адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Выстава экспануецца ў Навуковай бібліятэцы БНТУ

з 11.01.2016  па 31.01.2016

(пр-т Незалежнасці, 65, корп. 5, чытальная зала № 5, пакой 270«А»).

Прапануем спіс літаратуры да выставы.

Яндекс.Метрика