Научная библиотека БНТУ

Наша информация - залог вашей карьеры и успеха

Тэматычная выстава «Асобы беларускай гiсторыi»

Гiсторыя Беларусi ведае цэлы шэраг асоб, без якiх немагчыма ўявiць сабе ў поўнай меры ўвесь ход духоўнага развiцця нацыi. Iмёны шмат каго з iх былi забыты ў досыць нядаўныя часы, хаця многiя носьбiты ўсходнеславянскай духоўнасцi маглi б быць супастаўлены па сiле iнтэлекту з дзеячамi заходнееўрапейскага Рэнесансу.

Гiстарычныя дзеячы, iх справы i лёсы прадстаўляюць i свой час, i тыя падзеi, што найбольш выразна i характэрна вызначалi iх. Яны гераiчна, мужна i неўтамiма дзейнiчалi на карысть Бацькаўшчыны, верна, шчыра i праведна служылi беларускаму народу ва ўсе перыяды яго гiсторыi.

На выставе «Асобы беларускай гiсторыi» чытач знойдзе кнігі пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: ад Рагвалода i Еўфрасіннi Полацкай да нашых сучаснiкаў. Выстава адрасуецца тым, хто хоча блiжэй пазнаёмiцца з лёсамi cыноў гераiчнай i шматпакутнай беларускай старонкi.

Выстава экспануецца ў Навуковай бібліятэцы БНТУ

па 04.11.2017 па адрасе:

пр-т Незалежнасці, 65, корп. 5, хол 2-га паверха, каля пакою 270 «А».

Прапануем спіс літаратуры да выставы.

Яндекс.Метрика