Научная библиотека БНТУ

Наша информация - залог вашей карьеры и успеха

Тэматычная выстава «Гучы, родная мова!»

Родная мова … Яна вядома нам з калыскi, з першых слоў матулi. Дзiця слухае мацi i пераймае спачатку асобныя гукi, паўтарае iх бясконца, а пасля ўжо пачынае разумець састаўленыя з iх словы, вучыцца гаварыць. Што можа быць больш высакародным, чым захаваць праз усё жыццё першыя матчыны словы!

Роднае слова яшчэ i гаваркое, бо гучыць яно не толькi з матчыных вуснаў, з бацькавых грудзей – мы чуем яго ад дзядулi з бабуляй, брата з сястрой, ад людзей.

Слова гаваркое – той падмурак, на якiм узвышаецца ўся мова людская, сатканы з гукаў шматфарбны, стракаты дыван, якi распасцiраецца перад чалавекам усё шырэй i далей, ведучы яго ў неабсяжна глыбокi моўны акiян.

Слова называюць адзеннем думкi, аднак яно не толькi адзенне, а i сама думка чалавечая, адвольная вынаходка, бо ад нашай волi залежыць паўтарыць пачутае цi прачытанае або прамаўчаць, каб спярша падумаць, асвоiць думку, а пасля ўжо сказаць як сваё, надта ж асабiстае. Нiчога горшага не бывае на свеце, калi чалавек – дарослы, падлетак або дзiця – пускае без патрэбы словы на вецер, не думаючы, а што пасля сказанага не ў пару можа быць.

На нашай выставе мы прапануем вам пазнаёмiцца з кнiгамi на роднай мове, падручнiкамi i слоўнiкамi, якiя дапамогуць вам лепш зразумець яе вытокi, яе першасны сэнс, яе глыбiню.

Выстава экспануецца ў Навуковай бібліятэцы БНТУ

па 08.10.2017 г. па адрасе:

пр-т Незалежнасці, 65, корп. 5, першы паверх.

Прапануем спіс літаратуры да выставы.

Яндекс.Метрика