Научная библиотека БНТУ

Наша информация - залог вашей карьеры и успеха

14 снежня ў Навуковай бібліятэцы БНТУ адбылася літаратурная сустрэча «Жаночае аблічча беларускай паэзіі»

Па добрай традыцыі, якая склалася ў нашай бібліятэцы, студэнты ўніверсітэта чыталі вершы вядомых беларускіх паэтак. Можна было пачуць вершы Канстанцыі Буйло і Яўгеніі Янішчыц, прысвечаныя роднаму краю, сям'і, любоўную лірыку паэтак.

Спецыяльна запрошаны госць - дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Ганна Вячаславаўна Запартыка паведаміла аб архіўных  літаратурных скарбніцах музея.

Выказваем падзяку выкладчыкам кафедры "Беларуская і руская мовы" за ўдзел у мерапрыемстве.

Яндекс.Метрика